Cяргея Каваленку змясцілі ў ШЫЗА
Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка змешчаны ў штрафны ізалятар магілёўскай калоніі № 19. Як паведаміла жонка Каваленкі Алена, яна атрымала ліст ад мужа, датаваны 17 чэрвеня: «У асноўным ён піша пра сямейныя абставіны, але апошні абзац пісаў відавочна ў спешцы. Ён вельмі ірваны і няскончаны. У ім ён піша, што ў калоніі яму далі два парушэнні, адміністрацыя персанальна правярае ягоную тумбачку, за ім усталяваны персанальны нагляд, яго не пускаюць на спортпляцоўкі».

«Апрача таго, ад яго ўвесь час патрабуюць напісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта. У канцы ліста ён паведамляе, што ў яго быў толькі што канфлікт з адным са зняволеных, якога ён
лічыць правакатарам, і не выключыў, што яго змесцяць у штрафны ізалятар», — паведаміла Алена Каваленка.
22 чэрвеня са сваіх крыніц яна даведалася, што муж 18 чэрвеня сапраўды быў змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 сутак. «З сабой яму не дазволілі ўзяць ані ежы, ані лекаў, ані паперы, ані
асадкі», — адзначыла Алена. Акрамя таго, яна паведаміла, што са спісу 15-ці неабходных Каваленку лекаў адміністрацыя калоніі дазволіла перадаць яму толькі пяць.
Паводле сайта “Віцебская вясна