«
Раніцай 11 сакавіка суддзя Андрэй Млечка падтрымаў пазіцыю дзяржабвінавачвання і абвясціў прысуд Дар'і Захар — прызнаць дзяўчыну вінаватай, прысудзіць яе да 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, а таксама спагнаць з яе на карысць пацярпелых кампенсацыю маральнай шкоды — Br1 тысячу кожнаму і дзяржмыту ў Br174», — паведамілі ў чацвер у праваабарончым цэнтры «Вясна».
Па справе праходзілі ў якасці пацярпелых два супрацоўнікі міліцыі. У судзе яны не прысутнічалі, спаслаўшыся на службовую занятасць і падаўшы заявы з просьбай разгледзець справу ў іх адсутнасць па раней дадзеных паказаннях. Супрацоўнікі МУС падалі два грамадзянскія пазовы на пакрыццё маральнай шкоды на Br1 тысячу кожны.
Падставай для крымінальнай справы стаў каментарый «Скоты», размешчаны дзяўчынай 16 ліпеня мінулага года ва «Укантакце» пад допісам у суполцы «Мая краіна Беларусь». Каментар быў адрасаваны старэйшаму ўчастковаму інспектару УУС Пружанскага райвыканкама Калядзе і ўчастковаму інспектару таго ж УУС Тарасевічу.
interfax.by