МУС распавёў пра затрыманне сямі адміністратараў аднаго з дваравых чатаў
Ім пагражае пакаранне ад шасці да дзесяці гадоў калоніі.

Учора ў Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі семярых удзельнікаў закрытага дваровага чата, якія «рэгулярна ладзілі фотасесіі са схаванымі тварамі, "выкідвалі" зробленыя здымкі на дэструктыўныя каналы, ствараючы бачнасць маштабнай падтрымкі пратэсту».
Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава паведамляе, што ў аднаго з фігурантаў у кватэры знайшлі канабіс і шпрыцы.
Дзеянням актыўных удзельнікаў дваровых чатаў дадуць прававую ацэнку на прадмет стварэння імі або кіраўніцтва экстрэмісцкімі фарміраваннямі. За гэта прадугледжана пакаранне ад шасці да дзесяці гадоў калоніі.