
Пасля інцыдэнту, які адбыўся 14 верасня на прэзентацыі кнігі Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі. Навука і прапаганда на службе ідэалогіі ў Гродна паміж галоўным
рэдактарам часопіса Валерам Булгакавым і мясцовымі падаткавікамі, пачалі разгортвацца падзеі, якія цяпер пагражаюць існаванню часопіса “ARCHE. Дэпартамент фінансавых расследаванняў
шукае парушэнні ў дзейнасці выдаўца ды апелюе да незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Разам з тым прадстаўнікі рэдакцыі адзначаюць, што ў прэтэнзіях да “ARCHE ўжо выразна прасочваецца палітычная замова. Днямі Беларускае тэлебачанне ў праграме “Зона
Х паказала сюжэт, у якім выказваліся прэтэнзіі да кніжных выданняў “ARCHE. Журналіст Аляксандр Вярбіцкі распавядаў пра “сумнеўны змест выданняў, якія
быццам бы пераацэньваюць падзеі Другой сусветнай вайны ды займаюцца прапагандаю фашызму. У якасці ілюстрацыі да адпаведных каментараў паказвалі, напрыклад, кнігі Яна Станкевіча “Язык і
языкаведа, Уладзіміра Ляхоўскага “Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.).
Кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі накіраваў у рэдакцыю Беларускага тэлебачання ліст з патрабаваннем публічных прабачэнняў.
“Пагром інтэлектуальнага асяродку “ARCHE, закрыццё часопіса нанясе непапраўную шкоду інтэлектуальнай супольнасці. Калі ўлады зачыняць часопіс, то прастора для выказвання
інтэлектуальнай, акадэмічнай думкі яшчэ больш звузіцца, — канстатуе адзін з заснавальнікаў часопіса “ARCHE Андрэй Дынько. — Сёння ўлады зачыняюць часопіс
“ARCHE, потым — літаратурны часопіс А, пасля — штотыднёвік В, інтэрнэт-партал С. У гэтай сітуацыі мы мусім звяртацца да міжнароднай падтрымкі і
салідарнасці.
Старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў Жанна Літвіна гаворыць, што прагназаваць развіццё падзей вакол часопіса “ARCHE цяжка, бо гэта палітычнае рашэнне.
“Але мы не адзін раз сутыкаліся з сітуацыяй, калі спачатку па Беларускаму тэлебачанню выходзіць адпаведны матэрыял, што як бы фарміруе грамадскую думку, а потым улады прымаюць у дачыненні да
суб’екта жорсткія рашэнні. Часопіс “ARCHE выбітны, і страціць мы яго не можам. Часопіс фармуе інтэлектуальнае поле і тым самым стварае перашкоды дзяржаўнай ідэалагічнай
лініі, — кажа кіраўніца БАЖ. Яна падкрэслівае, што цяпер для выдання і медыйнага поля Беларусі вельмі важная салідарнасць і галоснасць, бо “ўсе цёмныя справы робяцца
цішком па цёмных кутках.
Прадстаўнікі “ARCHE кажуць, што нічога не прадказвала такой хады падзей. Адзінае, супадзенне ці не, але ганенні на “ARCHE пачаліся адначасова з прэсінгам на
гісторыкаў Гродзеншчыны.