Cмаўжы з Наваградчыны ідуць з малатка

Гродзенская фірма “Мока перамагла ў аўкцыёне на права загатоўкі слімакоў у Навагрудскім раёне на бліжэйшыя пяць год. Па выніках аўкцыёну кошт такога права склаў усяго 970 тысяч рублёў.

Аўкцыён у Наваградку адбыўся 14 лютага, пераможца мае права збіраць да 8,5 тон вінаградных смаўжоў, што складае 50% прамысловага запасу гэтага гатунку ў раёне. Такі ж аўкцыён адбудзецца 27 лютага ў Дзятлаўскім раёне: там можна будзе выкупіць права на загатоўку малюскаў агульнай вагай да 28 тон. Гэтакая форма кіравання зборам слімакоў выкарыстаная ўпершыню.

4d7a968bb636e25818ff2a3941db08c1.jpg

Слімакі, прывезеныя ў Беларусь яшчэ ў XVI стагоддзі, сёння прадаюцца перадусім на знешні рынак, галоўным чынам у  Францыю. Звязана гэта з тым, што ў Заходняй Еўропе няма вялікіх прыродных папуляцый — зямля празмерна акультурана, таму збор не вядзецца. Прывабліваюць заходніх пакупнікоў таксама нізкія кошты беларускага слімака.
 
У бліжэйшым часе на Гродзеншчыне маюць адбыцца аўкцыёны на права загатоўкі жаб, лічынак камароў і гадзюкі звычайнай.
 
Паводле “Твой стыль