ЦТ па беларускай мове будуць праходзіць больш за 18 тысяч абітурыентаў. Гэта болей, чым летась
Сёння ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэставанне — з беларускай мовы. ЦТ па прадмеце плануюць прайсці больш за 18 тысяч абітурыентаў.
Гэта амаль
на 200 чалавек больш, чым у мінулым годзе, адзначае «НН». Важна своечасова прыбыць у пункт
здачы ЦТ — лепш за паўгадзіны. Абітурыенты павінны мець пры сабе дакумент, які
засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне аб праве на жыхарства, пасведчанне
бежанца), пропуск, гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру,
лепш дзве. Забаронена праносіць сродкі прыёму, захоўвання і перадачы
інфармацыі, гэта значыць, мабільны тэлефон і іншыя гаджэты. У аўдыторыі павінна
быць рабочая абстаноўка, нельга шумець, мяняцца месцамі, абменьвацца
матэрыяламі, атрымліваць падказкі або камусьці падказваць, нельга працаваць
пасля заканчэння часу. Неабходна ўважліва слухаць арганізатараў і выконваць іх
інструкцыі. Парушальнікі будуць выдаленыя.
Беларуская мова — гэта першыя іспыты ў спісе прадметаў ЦТ, якія прапанавана здаць абітурыентам для паступлення ў ВНУ Беларусі. Тэставанне пройдзе на базе 41 установы адукацыі. Іспыты стартуюць па ўсёй краіне адначасова — у 11.00.