ЦВК пікетавалі
Моладзевыя актывісты зладзілі каля Цэнтрвыбаркама пікет з патрабаваннем дадатковага тэлеэфіру для альтэрнатыўных кандыдатаў.
Каля 40 чалавек стаялі 7 снежня насупраць Цэнтральнай выбарчай камісіі з транспарантамі: «Чаму БТ баіцца праўды?», «Спыніце тэатр аднаго акцёра!»,
«Патрабуем адну гадзіну прамога эфіру!», «Дзень цішыні даўжынёй у два тыдні?!».
Ва ўдзельнікаў акцыі былі сцягі «Гавары праўду!», «За Някляева!» і «Еўрапейскай Беларусі».

Яны прынеслі і вялікую расцяжку з патрабаваннем дадатковых выступаў для кандыдатаў у прэзідэнты. Напярэдадні на ёй пакінулі свае аўтографы кандыдаты Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў падчас
выступаў ля чыгуначнага вакзала. Моладзь скандавала: «Адну гадзіну праўды!» і «Патрабуем тэлеэфіру!».
Прадстаўнік Някляева ў ЦВК Таццяна Процька тым часам наведала гэту ўстанову. Яна высвятляла лёс заявы з просьбай аб дадатковым эфіры, перададзенай тыдзень таму. Гэта паўторны зварот у Цэнтрвыбаркам.
На першы аналагічны зварот быў адказ, што заканадаўствам не прадугледжана даваць дадатковы эфірны час для кандыдатаў.
Яна адзначыла, што рашэнне аб выдаткаванні эфіру павінна прымаць кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі. А ЦВК можа звярнуцца да тэлерадыёкампаніі, каб яна дала гэты час.
«Калі Ярмошына не ідзе да нас, мы ідзем да Ярмошынай», — з такімі словамі моладзь накіравалася да Палаца Рэспублікі, дзе адбываўся Усебеларускі сход. Удзельнікі пікета, які
перарос у шэсце, скандавалі «Патрабуем гадзіну эфіру!» і «Жыве Беларусь!».
Калі большая палова шляху была пройдзена, ля ГУМа ім перагарадзілі дарогу супрацоўнікі міліцыі ў штацкім. Яны «папярэдзілі», што шэсце незаконна. І што маладыя людзі парушаюць закон
аб масавых мерапрыемствах. «Таму расказваю, што адназначна вы туды не пойдзеце. Убіраем усю сваю сімволіку і сыходзім», — заявіў адзін з міліцэйскіх начальнікаў, таксама ў
цывільнай вопратцы.
«Жыве Беларусь! Да сустрэчы на Плошчы!» — такімі заклікамі скончылася акцыя.