Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя»

Паказ лепшых конкурсных працаў і ўручэнне прызоў адбудзецца 9 снежня ў Мінску па адрасе вул.Кастрычніцкая, 19М. Госцем цырымоніі будзе фотажурналіст Юрый Козыраў, шасцікротны пераможца World Press Photo.



multimedia_2012.jpg

Конкурс «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя» стартаваў сёлета ў верасні, ягонымі ўдзельнікамі сталі 11 аўтараў, якія даслалі 14 мультымедыйных праектаў. Гэта міні-фільмы, зробленыя з фатаграфічных выяваў з выкарыстаннем відэа, гуку і тэкстаў.
Пачатак імпрэзы а 18-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя