«Чаго сёння патрабуюць ад настаўнікаў у школах? Іх душаць з усіх бакоў»

Чаму ідэальная сістэма адукацыі можа разваліць краіну?

obraz.jpg

Беларускія ўлады ўсё часцей кажуць аб інавацыйным развіцці і пра будучыню лічбавых тэхналогій. Аднак ажыццявіць рэвалюцыйны прарыў без неабходных кадраў немагчыма. Ці можа цяперашняя сістэма адукацыі падрыхтаваць такіх спецыялістаў, і якім павінна быць навучанне ў інфармацыйным грамадстве?

Тарас: Нашы настаўнікі нават не ў стане думаць такімі катэгорыямі

Кандыдат педагагічных навук, сябар Міжнароднай акадэміі інавацыйнага развіцця Анатоль Тарас лічыць, што цяперашняя сістэма адукацыі кардынальна састарэла і не можа адказваць усім сучасным выклікам.
 Трэба разумець, што працэс запамінання, на якім будуецца ўся наша айчынная адукацыю, становіцца бессэнсоўным. Бо раней як было: прачытаў падручнік, здаў экзамен — мяркуецца, што ты цяпер штосьці ведаеш. Але гэта губляе ўсякі сэнс сёння, калі праз кожныя 5 гадоў трэба пісаць новы падручнік, — адзначыў эксперт падчас дыскусіі ў Клубе інтэлектуальных зносін. — Як вучыць людзей без трансфармацыі нашай сістэмы адукацыі? Як нам самім вучыцца ў гэтай новай жыцця?
Сацыёлаг Сяргей Нікалюк у якасці прыкладу прывёў амерыканскую сістэму адукацыі, якая ашаламляльна адрозніваецца ад айчыннай формай атрымання ведаў.
 Мае ўнукі, якія вучацца ў амерыканскай школе, увесь час працуюць над нейкімі праектамі, самі шукаюць інфармацыю, а не пераказваюць тое, што ім распавёў раней настаўнік. Напрыклад, ва ўнука было заданне па англійскай мове распавесці тэхналогію, як тануў «Тытанік». Гэта твае праблемы, як ты знойдзеш гэтую інфармацыю. А пасля на ўроку ангельскай мовы яны едуць у музей і там расказваюць, хто што падрыхтаваў па сваёй тэме, — тлумачыць Сяргей Нікалюк. — Тое ж самае адбываецца ва ўніверсітэтах.
Яшчэ адной адметнай рысай заходняй адукацыі з'яўляецца магчымасць выбіраць прадметы па ўласным меркаванні.
 Напрыклад, у Оксфардзе перад табой вісіць цэлая сцяна з прадметаў на выбар і там нават адзначана, што ў наступным месяцы прыязджае Мэрая Кэры ці яшчэ хтосьці са знакамітых людзей, і чытае лекцыю, напрыклад «Музычны бізнэс у сучасную эпоху». Ты запісваешся і маеш магчымасць не толькі паслухаць, але і пагутарыць, задаць пытанні. І студэнты ходзяць на гэтыя лекцыі і зараджаюцца гэтымі гісторыямі поспеху, — адзначае магістр эканамічных навук, прадпрымальнік Віктар Яўмененка.
Аднак ці дастасавальныя падобныя метады ў беларускіх рэаліях? Анатоль Тарас лічыць, што праблема тут не толькі ў нежаданні айчыннай адукацыі прытрымлівацца прыкладу заходніх краін, але і ў банальнай адсутнасці кадраў, здольных гэта ажыццяўляць.
 Давайце шчыра адкажам сабе: а ці здольны на такое наш педагагічны корпус ў сярэдняй і вышэйшай школе? — задаецца пытаннем эксперт. — Настаўнікі — выхадцы з гэтай сістэмы адукацыі і, як і большасць нашых выпускнікоў школ і ВНУ, яны нават не ў стане думаць такімі катэгорыямі. Ды і паглядзіце, чаго сёння патрабуюць ад настаўнікаў у школах. Іх душаць з усіх бакоў.

Нікалюк: Калі мы створым ідэальную вышэйшую адукацыю, то проста застанемся без спецыялістаў — яны ўцякуць

Між тым без змены сістэмы адукацыі развіцця грамадства не будзе, лічыць Анатоль Тарас.
— Захоўваючы сістэму адукацыі, якая ўжо сёння не адпавядае ні аднаму трэнду, мы ўсё больш пагаршаем сваю адсталасць, — тлумачыць эксперт. — Адсюль і іншыя нашы праблемы, і ў эканоміцы ў тым ліку. Трэба разумець, што з кожным месяцам гэтая аджыўшы сістэма кіравання і адукацыі ўсё больш будзе цягнуць беларусаў назад.
— Адукацыя — гэта пытанне больш складанае, чым эканоміка, — адзначае кандыдат эканамічных навук, намеснік дырэктара дэпартамента карпаратыўнага кіравання ААТ «Банк БелВЭБ» Аляксей Бабіна— З аднаго боку, ідзе вельмі актыўны працэс укаранення новых тэхналогій, адбываецца адміранне прафесій і чалавек вымушаны задумвацца пра тое, каб пастаянна перавучвацца. І мы ўсе разумеем, што трэба рэфармаваць адукацыю. Але ёсць тут і іншы бок.
На думку эканаміста, недастаткова проста рэфармаваць адукацыю.
— Вы ўявіце сённяшняе грамадства, узровень эканомікі, кіравання. І вось мы створым тут якасную, па прыкладзе брытанскай, адукацыю. Так тыя людзі, якія яе атрымаюць, сябе проста ў гэтай краіне не знойдуць. Ні працу, ні адносіны, ні культуру, ні ўзаемасувязі. Вось у чым бяда, — лічыць Аляксей Бабіна.
— Калі мы створым ідэальную вышэйшую адукацыю, мы застанемся наогул без спецыялістаў, — згаджаецца Сяргей Нікалюк. — Таму што яны тут апынуцца ня запатрабаванымі і проста з'едуць. Аляксандр Рыгоравіч нездарма пытаецца: каму вы рыхтуеце спецыялістаў, Англіі, ці што? Любыя змены — гэта заўсёды комплекс мерапрыемстваў. Нельга проста ўзяць і пераключыць тумблер.
Пакуль жа можна разлічваць толькі на кропкавыя змены, лічаць эксперты. Прычым функцыю, з якой не спраўляецца афіцыйная сістэма, можа ўзяць на сябе нефармальная адукацыя.
— Напрыклад, тыя ж IT-кампаніі сёння адкрываюць курсы і самі рыхтуюць сабе спецыялістаў, — нагадвае Віктар Яўмененка. — Фактычна гэта нефармальная адукацыя, якая пачынае сёння пераважаць, і фармуе новага чалавека, здольнага вырашаць задачы па развіцці інфармацыйнага грамадства.
Але гэта не адмяняе пытання аб неабходнасці рэфармавання сістэмы адукацыі.
— Адукацыя павінна перабудоўвацца. Рэфармаваць школу — гэта значыць рэфармаваць грамадства. Гэта ж самая база. Таму што за гэтым пойдуць і іншыя змены, — заключае Анатоль Тарас.
Паводле Заўтра тваёй краіны