«Чакаем зліваў, якія мы злачынцы». У кватэры тэлевядучай Кацярыны Пытлевай прайшоў ператрус (фота)
Сама Кацярына даўно выехала за межы Беларусі.

У мінскай кватэры экс-журналісткі БТ прайшоў ператрус.
«Аказваецца, у нас сёння ў кватэры быў ператрус.
Падрабязнасцей пакуль няма, але дзверы, натуральна, раскурочылі. Чакаем зліваў
пра тое, якія мы небяспечныя злачынцы, і кампраметуючых фота», — напісала
тэлежурналістка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Пазней дадала: «Такім чынам, дзверы зламалі не толькі ўваходныя, але і чамусьці ў спальню, хоць замкоў унутры не было. Парэзалі калонкі, малатком разбілі фігуркі вожыкаў, парэзалі вясельныя фотаздымкі, распатрашылі вінілавую калекцыю і парассыпалі крупы і муку па ўсёй кватэры. Я ўжо не кажу пра скрыні, у якія мы склалі ўсе рэчы, калі з'язджалі. Такая вось яна помста рэжыму. No comments».
Вось як выглядае кватэра тэлевядучай пасля ператрусу.





Кацярына Пытлева ў ліпені мінулага года сышла з дзяржаўнага тэлебачання. На яе і мужа працягваўся ціск, і сям'я вырашыла пераехаць ў Вільню. Цяпер журналістка працуе на ютуб-канале «Маланка медыя».