«Чаму Пагоня?» — «А чаму — не?» На мытні затрымалі актывіста Руху «За Свабоду»

Гадзіны часу і спазнення на цягнік каштавала Паўлу Антусевічу паштоўка з Пагоняй, знойдзеная мытнікамі ў асабістых рэчах пры пераходзе мяжы. Студэнт вяртаўся з летняй школы Руху «За Свабоду», якая праходзіла ў Польшчы, 21 ліпеня ў другой палове дня.

nabor_naliepak_pahonia_051_2.jpg


Прыкладна а 16.30 у пятніцу з'явілася інфармацыя, што, пратрымаўшы гадзіну і зрабіўшы пільны дагляд асабістых рэчаў, Паўла адпусцілі. Прыцягнула ўвагу мытнікаў паштоўка з выявай Пагоні. З-за гэтага ўвесь багаж праверылі на наяўнасць матэрыялаў экстрэмісцкага кшталту.

«Чаму ў вас Пагоня? — запыталіся ў мяне. — А чаму нельга? — адказаў я» — так коратка Павел распавёў пра дыялог са службоўцамі.


Такое здарэнне адбылося з ім упершыню і выклікала здзіўленне: няўжо дагэтуль Пагоню асацыююць з экстрэмісцкімі матэрыяламі? Паводле заканадаўства Пагоня з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і не можа інтэрпрэтавацца ані як «незарэестраваная сімволіка», ані як «азнака экстрымісцкага кшталту».
Праз затрымку на мяжы Павал спазніўся на цягнік. Прыйшлося выехаць дадому на гадзіну пазней аўтобусам.
Паводле Hrodna.life