Чарговыя акты вандалізму на старажытных могілках Пінска
На старажытных могілках Пінска, якім ужо бадай 200 год і дзе пахаваныя знакавыя постаці мінуўшчыны не толькі для Беларусі, прадстаўнікі грамадскасці выявілі чарговыя акты вандалізму. Ускрытыя некалькі скляпоў і пабітыя крыжы з агароджамі.
Цягам дзесяці год праблема не вырашаецца — адзначае краязнаўца Эдвард Злобін.
Паводле яго слоў, яшчэ ў 2007 годзе, калі адбыўся буйны акт вандалізму, было ўзнятае пытанне пра неабходнасць аховы могілак:
— Могілкі не набылі статусу. Няма рэжыму яго функцыянавання. Могілкі да гэтага часу з’яўляюцца прахадным дваром — рабі, што хочаш. Адсюль праблема, якая існуе. Няма на могілках вартаўніка. Ёсць адміністрацыя, ёсць работнікі, якія сочаць, але яны сочаць у працоўны час, з 8 да 17. Пасля — могілкі адкрытыя для любых дзеянняў.
Краязнаўца дадае,
што за дзесяць гадоў атрымалася прыцягнуць больш шырокую ўвагу грамадскасці,
арганізоўваць акцыі па ўпарадкаванні, але ў плане захавання могілак і
супрацьдзеяння вандалам — усё засталося без перамен.
www.racyja.com