Частку затрыманых на Маршы пенсіянераў перавялі на Акрэсціна
Агулам пасля традыцыйнага «Маршу мудрасьці», які прайшоў 30 лістапада ў Менску з удзелам звыш тысячы пенсіянераў, затрымалі 20 чалавек.

Сілавікі не далі маршу паўнавартасна адбыцца на традыцыйным маршруце, піша «Радыё Свабода»: перакрывалі дарогу, абступалі людзей, разьбівалі на асобныя групы, не далі сабрацца ў адну калёну, а ў канцы маршу правялі затрыманьні ўдзельнікаў і журналістаў.
Як паведамляюць валанцёры, мінулай ноччу з міліцэйскіх пастарункаў Менску выпусьцілі не ўсіх затрыманых, частку накіравалі да суду ў ізалятар на Акрэсьціна.
Паводле сэрвісу пошуку затрыманых spiski.live вядома некалькі прозьвішчаў удзельнікаў маршу, якіх перавезьлі ў турму на Акрэсьціна. Сярод іх Ганна Казлоўская і Рэната Савіцкая.