Чырвона-зялёны, але з аўтаматам. Незвычайны сцяг над мінскім шматпавярховікам

Вайна сцягоў працягваецца. Жыхары «сілавога» дома ў Сухараве вырашылі паказаць усяму Мінску любоў да афіцыйных нацыянальных сімвал. На даху лунае годны ўзор сімбіёзу народнай творчасці і дзяржаўнай сімволікі, паведамляе onliner.by. Цікава, ці хутка ўлады прыедзе яго здымаць?



e1392deac5377e9e3cc381a70710301c.jpeg

Можна было б дапусціць, што такі сцяг — гэта не ініцыятыва жыхароў, а правакацыя нейкіх невядомых. Усё можа быць у наш час. Але, да прыкладу, фатографу Onliner, які здымаў раніцай дом і сцяг, не адзін раз дужыя хлопцы рэкамендавалі «сквозануть отсюда», і іх падтрымлівалі жанчыны, якія гулялі з дзецьмі.

Характэрна, што чырвона-зялёнае палатно, на якое нанесены абрысы герба і слова «гонар», дапоўнена малюнкам, якія нагадваюць аўтамат. Можна меркаваць, што гэта адаптаваная версія эмблемы спецназа. Цікава і тое, што сцяг над мінскім шматпавярховікамг пераклікаецца з эмблемай Мазамбіка.

Усім вядома, як нервова адміністрацыя Фрунзенскага раёна ставіцца да захавання архітэктурнага аблічча будынкаў — чаго толькі вартая барацьба з «каскадаўцамі»).

У пачатку верасня выканкамаўскія чыноўнікі нават размясцілі ў сябе на сайце папярэджанне, адрасаванае старшыням таварыстваў уласнікаў: «У адпаведнасці з "Палажэннем аб умовах і парадку ўстаноўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый", зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2013 №384, устаноўка на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый (у тым ліку расцяжак з размяшчэннем на іх сінтэтычных тканін), за выключэннем канструкцый для сушкі бялізны, здзяйсняецца пасля атрымання ўзгаднення тэрытарыяльнага падраздзялення архітэктуры і горадабудаўніцтва… Грамадзянін, юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, які ажыццявіў самавольную ўстаноўку індывідуальных антэн і іншых канструкцый, нясе адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 21.13 "парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка або збудаванні" Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за самавольныя пераабсталяванне, перафарбоўванне ці іншае змяненне балконаў, лоджый і іншых архітэктурных і канструктыўных элементаў фасадаў жылых дамоў, іншых будынкаў і збудаванняў. Устаноўка на фасадах, балконах, лоджыях, дахах спадарожнікавых і іншых антэн, а роўна непрыняцце мер па падтрыманні ў належным стане знешняга выгляду жылых дамоў, іншых будынкаў, збудаванняў і агароджаў цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад двух да пятнаццаці базавых велічынь».

7f35b02efbb4c3d7dd72725674954f08.jpeg


Onliner спрабаваў звязацца з Упраўленнем па архітэктуры і будаўніцтве Фрунзенскага раёна, каб даведацца, ці атрымлівалі мінчане дазвол на ўстаноўку на даху расцяжкі з сінтэтычнай тканінай. Рэдакцыя накіравала ў адміністрацыю афіцыйны запыт, і абяцае, што як толькі атрымае адказ на яго, — адразу ж апублікуе.

 Паводле onliner.by