Чытачы: «Шмат у каго з супрацоўнікаў Лідскай абутковай фабрыкі каронавірус»

Работнікі Лідскай абутковай фабрыкі паведамілі журналісту Onliner, што іх прадпрыемства закрыта на каранцін да 30 красавіка. Па іх словах, прычына ў тым, што ў шмат каго з супрацоўнікаў знайшлі каронавірус, яны зараз у бальніцы, як і кіраўніцтва.

1d0a181b06190f3a6fdb7fad9287f976.jpeg

— Кажуць, 14 або 15 чалавек заражаныя. Асабіста я ведаю 10 супрацоўнікаў, у якіх дакладна ўзялі аналізы, шмат у каго аналізы пацвердзілі вірус, астатніх пратэставалі і адправілі на самаізаляцыю. У бальніцы, чула, ляжаць 9 чалавек. У нашых работніц многія мужыкі — дальнабойнікі, магчыма, яны гэта з паездак прывезлі. З абутковага інтэрната амаль кожны дзень забіраюць па адным-два чалавекі. Ці ў іх вірус, ці гэта проста ізаляцыя кантактаў, пакуль незразумела. Кіраўніцтва таксама ў бальніцы, фабрыка з 20 чысла па 30-га на каранціне. Людзі там засталіся, напэўна, толькі на прахадной, — паведамілі нам.
Кіраўнік фабрыкі Тамара Ігнатовіч таксама шпіталізаваная. Яна адмовілася ўдакладняць, па якой прычыне.
— Я зараз у бальніцы, гэта асабістае. Усе павінны лячыцца — мы пад наглядам лекараў, у руках добрых спецыялістаў. Не мы першыя, не мы апошнія.
— Нам паведамляюць, што ў вас заражана каля 15 чалавек. Гэта праўда?
— Я гэтага не ведаю. Тыдзень таму ў нас афіцыйна было 3 чалавекі. Ва ўсіх у розны час бяруць тэсты, у кагосці пацвярджаецца, у кагосьці няма. Такая бягучая лічба. Фабрыка з сённяшняга дня да 30-га чысла на каранціне.
Паводле onliner.by