Да 125-годдзя Аркадзя Смоліча
Брэсцкія сацыял-дэмакраты правялі акцыю, прымеркаваную да 125-годдзя Аркадзя Смоліча.
Насупраць галоўнага корпуса Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прадстаўнікі абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) раздавалі выкладчыкам і студэнтам адмысловы выпуск бюлетэня, прысвечанага вядомаму сацыял-дэмакрату і навукоўцу Аркадзю Смолічу.
Аркадзь Смоліч: адкрываючы Беларусь для беларусаў
"Мэта акцыі — прыцягнуць увагу студэнтаў і выкладчыкаў да юбілею Аркадзя Смоліча. Гэты выбітны чалавек стаяў ля вытокаў стварэння беларускай дзяржаўнасці, беларускай навукі. Аркадзь Смоліч з'яўляецца адным са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918 год), аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. Яго ўклад у развіццё беларускай навукі важны і па сённяшні дзень", — пракаментавала вынікі акцыі намеснік старшыні БСДП і кіраўнік брэсцкай гарадской арганізацыі партыі Ганна Канюс.
Прэс-служба Брэсцкай областной арганізацыі БСДП