Да візіту Лукашэнкі ў Віцебску за ноч падрыхтавалі верталётную пляцоўку

Як у казаках, за адну ноч, у Віцебску абсталявалі пляцоўку для пасадкі верталёта.

vertalet_u_vicebsku.jpg

Пляцоўку для пасадкі верталёта Лукашэнкі аўральнымі метадамі абсталявалі ў мікрараёне Зялёны гарадок у Віцебску на закінутым аўтадроме ДТСААФ, пішуць "Народныя навіны Віцебку".

Відэа тэставай пасадкі верталёта Мі-8 на vip-пляцоўку з'явілася ў віцебскім telegram-канале, што набіраючым папулярнасць.

«У гэта складана паверыць, але яны за адну ноч прымудрыліся пабудаваць верталётную пляцоўку. Толькі што выпрабавалі. Цяпер асфальтуюць і фарбуюць ўсе навокал», — піша аўтар відэа.

Непадалёк ад Зялёнага гарадка знаходзіцца нядаўна рэканструяваны футравы камбінат, і ён, цалкам верагодна, стане першым пунктам на маршруце Лукашэнкі пасля пасадкі.

zelenyj_gorodok_vitebsk_20121207_08.jpg

Цяперашняму візіту кіраўніка дзяржавы ў Віцебск папярэднічалі масавыя аблавы на бадзяжных жывёл. У тым жа telegram-канале з'явіліся фота машын адлову, якія ездзяць па абласным цэнтры. Абаронцы жывёл у роспачы.

 

Машына для адлову жывёл на вуліцах Віцебска. Фота Artur Sedlukha

Машына для адлову жывёл на вуліцах Віцебска. Фота Artur Sedlukha

Дарэчы, у Зялёным Гарадку наводзілі парадкі і перад візітам Аляксандра Лукашэнкі ў 2012 годзе. Тады за дзень знішчылі агароды і парнікі мясцовых жыхароў, якія былі яшчэ за савецкім часам. А размешчаную насупраць мікрараёна вёску Паўловічы наогул спалілі.