Да канца 2016 года пад Сапоцкіным з’явяцца гатэль і рэстаран еўрапейскай кухні

Яшчэ адзін рэстаран і забаўляльны комплекс  адкрыюцца на вул. Леванабярэжнай у Гродне. За іх будаўніцтва возьмуцца першыя рэзідэнты спецыяльнага  турыстыка-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал, піша region.grodno.by. Гродзенскі індывідуальны прадпрымальнік возьмецца за будоўлю на гарадскім участку, які ўваходзіць у склад парка.Інвестар збіраецца ўкласці ў праект забаўляльнага комплексу, паслугі якога павінны прадстаўляцца па даступных коштах, каля 1 мільёну 200 тысяч еўра.

Яшчэ адзін рэстаран і забаўляльны комплекс  адкрыюцца на вул. Леванабярэжнай у Гродне.

За іх будаўніцтва возьмуцца першыя рэзідэнты спецыяльнага  турыстыка-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал, піша region.grodno.by.

Гродзенскі індывідуальны прадпрымальнік возьмецца за будоўлю на гарадскім участку, які ўваходзіць у склад парка.Інвестар збіраецца ўкласці ў праект забаўляльнага комплексу, паслугі якога павінны прадстаўляцца па даступных коштах, каля 1 мільёну 200 тысяч еўра.

Інвестпраект на тэрыторыі сектара №1 парка каля вёскі Пяшчаны Сапоцкінскага пасялковага савету рэалізуе ППУП “Альетт Сервіс. Гэты праект ацэньваецца ў 1,5 мільёны еўра.

Кампанія пабудуе блізу асноўных турыстычных маршрутаў гасцініцу, рэстаран з еўрапейскай кухняй, залы і пляцоўкі для спартовых гульняў і забаваў.На рэалізацыю абодвух праектаў адводзіцца 5 гадоў.

Указ “Аб стварэнні спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал прыняты 26 мая 2011 года. Рэзідэнты парка атрымліваюць льготы: вызваляюцца ад падатку на прыбытак цягам 5 гадоў, ад падатку на нерухомасць па будынкам і збудаванням, размешчаным на тэрыторыі парка, ад ПДВ з абаротаў па рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці.

Паводле сайта “Твой стыль