Да прыезду Лукашэнкі ў Баранавічах пастралялі сабак

Аляксандр Лукашэнка інспектуе 61-ю знішчальніцкую авіябазу. Як даведалася Еўрарадыё, кіраўнік дзяржавы прыляцеў у Баранавічы верталётам. Вайскоўцы рыхтаваліся да гэтага не адзін тыдзень.



vertalot_1811.jpg

Рыхтаваліся, дарэчы, і прадпрыемствы горада. Напрыклад, баваўнянае аб’яднанне з “інспекцыяй” наведалі прадстаўнікі экалагічнай службы, прымусілі выкапаць і вывезці засыпаны зямлёй металалом. Старшыні Баранавіцкага райвыканкама выдзелілі “вяртушку” (сваіх верталётаў у рэгіёне няма). Ён абляцеў палеткі і паглядзеў, ці няма ў раёне беспарадку.

А на самой авіябазе за пару дзён да візіту пастралялі ненавязаных сабак. На працягу многіх гадоў яны дапамагалі вохраўцам (ваенізаванай ахове) сцерагчы самалёты і іншую вайсковую маёмасць.

Фота — telegraf.by   

euroradio.fm