Дабрачынная акцыя ў Бягомльскім інтэрнаце
Свята Божага Нараджэння прыпамінае нам пра міласэрнасць, спагаду і любоў. Ісус нарадзіўся ў хляве, таму што ў людзей не хапіла любові, каб Яго прыняць, як Чалавека. На другі дзень Свята парафія Хрыста Валадара ў Бягомлі арганізавала дабрачынную акцыю ў мясцовым доме-інтэрнаце. Па запрашэнню прыехаў цэлы аўтобус барысаўскай моладзі. Хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі Батлейку для маленькіх гледачоў. Адметнасцю было тое, што маленькага Ісуса ў спектаклі іграла дзяўчынка Сара з барысаўскай парафіі, а Марыю і Юзафа – яе бацькі.
Свята Божага Нараджэння прыпамінае нам пра міласэрнасць, спагаду і любоў. Ісус нарадзіўся ў хляве, таму што ў людзей не хапіла любові, каб Яго прыняць, як Чалавека.
На другі дзень Свята парафія Хрыста Валадара ў Бягомлі арганізавала дабрачынную акцыю ў мясцовым доме-інтэрнаце. Па запрашэнню прыехаў цэлы аўтобус барысаўскай моладзі. Хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі Батлейку для маленькіх гледачоў. Адметнасцю было тое, што маленькага Ісуса ў спектаклі іграла дзяўчынка Сара з барысаўскай парафіі, а Марыю і Юзафа – яе бацькі.
Выхаванцы інтэрната з захапленнем глядзелі на касцюмы акцёраў і з удзячнасцю пляскалі ў далоні. Пасля Батлейкі ўсе ахвотныя мелі магчымасць прыняць удзел у гульнях і карагодах вакол прыгожай ялінкі.
Падарункі, якія атрымалі дзеці, былі падрыхтаваныя на сродкі вернікаў з бягомльскай і барысаўскай парафій. Разам з моладдзю ў Бягомль прыехаў а. Міхал Цвячкоўскі МІС, а таксама сёстры эўхарысткі: с. Таццяна Гмыза і с. Наталля Раманчук. Завяршылася сустрэча супольнай малітвай і бласлаўленнем.
Дырэктар школы-інтэрнат у Бягомлі Валерый Пятровіч Міхайлоўскі ад імя дзяцей і педагагічнага калектыву выхавацеляў падзякаваў выступоўцам і запрасіў іх наведваць дзетак часцей.
Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска