Дабрачынны марафон па зборы сродкаў на будаўніцтва Беларускага дзіцячага хоспіса пройдзе 2 чэрвеня

2 чэрвеня Белтэлерадыёкампанія праводзіць дабрачынны марафон па зборы сродкаў на будаўніцтва новага будынка Беларускага дзіцячага хоспіса — спецыялізаванага цэнтра дапамогі для дзяцей з анкалагічнымі, цяжкімі хранічнымі і генетычнымі захворваннямі, а таксама з прыроджанымі паталогіямі. 



newhospice12.jpg

Новы будынак хоспіса неабходны "для аказання дапамогі на больш высокім узроўні і падтрымкі як мага большай колькасці дзяцей і іх сем'яў, якія маюць у гэтым патрэбу", гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі. Плануецца таксама, што новы хоспіс стане асноўным для краін СНД цэнтрам навучання і павышэння кваліфікацыі па дзіцячай паліятыўнай дапамозе для ўрачоў і медработнікаў. 


Зрабіць ахвяраванне можна, патэлефанаваўшы па гарадскім тэлефоне 8-902-101-0000. Дабрачынны ўзнос пры тэлефанаванні на названы нумар складзе 11.400 рублёў, гэтая сума будзе ўключана ў кошт аплаты за гарадскі тэлефон. Можна таксама адправіць SMS-ахвяраванне на нумар 553 з паведамленнем "515 (прабел) сума" (даступна для абанентаў "МТС"). Акрамя таго, можна зрабіць электроннае ахвяраванне з банкаўскай карты на сайце www.hospice.by і www.newhospice.by або пералічыць ахвяраванне ў любым аддзяленні банка/пошты на дабрачынны рахунак: дабр/р 3135145259013 у ААТ "БПС-Ашчадбанк", код 369,Мінск, бульвар імя Мулявіна, 6, УНП 100806662, АКПА 37342741. Атрымальнік: ГДА "Беларускі дзіцячы хоспіс".

 
У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дабрачынны марафон пачнецца 2 чэрвеня ў 6.00 са спецыяльнага выпуску праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!". Гасцямі студыі стануць прадстаўнікі грамадскай дабрачыннай арганізацыі "Беларускі дзіцячы хоспіс", члены апякунскага савета хоспіса, бацькі, мецэнаты. На працягу ўсяго дня эфір тэлеканала будзе тэматычна прывязаны да акцыі.

belapan.com