Дачка палітолага Касцюговай: Мама знайшлася на Акрэсціна, бацьку не забралі
Наста Касцюгова паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе маці, палітолаг Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.

Фота «Свабоды»
Паводле дачкі, «ні яе статус, ні абвінавачанне пакуль невядомыя». «Бацьку не забралі», — дадае Настасся.
Першым пра затрыманне Касцюговай 30 чэрвеня паведаміў у
сваім тэлеграм-канале палітолаг, кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага
аналізу і прагнозу Павел Усаў. Інфармацыю пацвердзіла «Свабодзе» дачка Валерыі
Наста. Пазней яна паведаміла, што пасля ператрусу маці павезлі ў Следчы
камітэт.
Валерыя Касцюгова — вядомы беларускі палітолаг, рэдактарка
сайта «Наше мнение», галоўная рэдактарка зборніка «Белорусский ежегодник».
Павал Вусаў і Наста Касцюгова лічаць, што пачаўся ціск на
аналітыкаў. У гэтым рэчышчы яны разглядаюць і ўчарашняе затрыманне незалежнай
эксперткі ў галіне дзяржкіравання Таццяны Кузінай.