ДАІ масава правярае «літоўскі кірунак»

У мэтах папярэджання правапарушэнняў і забеспячэння бяспекі дарожнага руху з 15.00 28 лістапада да 23.00 30 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя правядзе масіраваную адпрацоўку аўтамабільнай дарогі М7 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы. Пра гэта паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі.



gai.jpg

Пры адпрацоўцы будзе выкарыстоўвацца галосны, негалосны і змешаны кантроль выканання ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў Правілаў дарожнага руху. Пры гэтым нарады дарожна-патрульнай службы будуць выстаўлены ў месцах канцэнтрацыі ДТЗ.

Як паведамляе БелаПАН, спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Асіповіцкі і Бабруйскі раёны.