Дамагліся
Пасля пратэсту жыхароў вёскі Уборак Лоеўскага раёна адменена рашэнне аб далучэнні мясцовага сельгаспрадпрыемства да гаспадаркі суседняга раёна.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лоеўскага райвыканкама Яўген Ражон.
Пасля пратэсту жыхароў вёскі Уборак Лоеўскага раёна адменена рашэнне аб далучэнні мясцовага сельгаспрадпрыемства да гаспадаркі суседняга раёна.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лоеўскага райвыканкама Яўген Ражон.
170 вяскоўцаў падпісаліся пад зваротам да памочніка прэзідэнта па Гомельскай вобласці Ігара Пракапенкі і старшыні Гомельскага аблвыканкама Аляксандра Якабсона з просьбай не дапусціць далучэння КСУП
“Ураджайны да суседняй гаспадаркі — КСУП “Малінаўка-Агра. Гэты зварот 22 красавіка быў накіраваны ў адпаведныя інстанцыі. У лісце служачыя і спецыялісты
КСУП “Ураджайны, пенсіянеры і жыхары вёскі прасілі не дапусціць “крушэння і развалу гаспадаркі і вёскі.
У звароце тлумачылася, што “КСУП “Ураджайны быў і застаецца перадавым у раёне: вясновыя палявыя работы тут завершаны ў тэрмін, прадпрыемства забяспечана палівам, зарплата
выплачваецца ўласнымі сродкамі рэгулярна без крэдытаў.
Вяскоўцы патрабавалі растлумачыць, чаму кіраўніцтва Лоеўскага райвыканкама прыняло рашэнне далучыць КСУП “Ураджайны да значна горшага па эканамічных паказчыках прадпрыемства
— КСУП “Малінаўка-Агра, у якім “не выплачана зарплата, не завершаны вясновыя палявыя работы, гаспадарка адчувае недахоп паліва.
Жыхары былі занепакоены тым, што з далучэннем да іншай гаспадаркі адбудзецца скарачэнне рабочых месцаў, застанецца шмат пустых будынкаў, людзі паедуць на пошукі новай працы, а вёска памрэ.
Паводле БелаПАН