Дамагліся асвятлення вуліц
Актывісты Руху “За Свабоду, у рамках грамадскай кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну, дамагліся асвятлення Чыгуначнага мікрараёна ў Мастах. Днямі на вуліцах мікрараёна было дадаткова ўсталявана 30 новых вулічных ліхтароў.
Актывісты Руху “За Свабоду, у рамках грамадскай кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну, дамагліся асвятлення Чыгуначнага мікрараёна ў Мастах. Днямі на
вуліцах мікрараёна было дадаткова ўсталявана 30 новых вулічных ліхтароў.
Як паведаміў адзін з ініцыятараў кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну Васіль Клімовіч, людзі жылі б з сваімі праблемамі яшчэ доўга, каб не звярнуліся да іх па дапамогу:
“Мы разам жыхарамі напісалі калектыўны зварот, дзе выклалі ўсе свае прапановы, сабралі 230 подпісаў пад ім і працягвалі з мясцовай уладай перапіску наконт гэтых праблемаў. З цяжкасцямі, але
ж праблемы жыхароў Чыгуначнага раёна пачалі вырашацца.
Паводле словаў Васіля Клімовіча, каб дамагчыся вырашэння праблемы дарог, асвятлення, ліквідацыя сметніку актывістам кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну, давялося накіраваць у
Мастоўскі райвыканкам і раённы Савет калектыўны зварот і пісаць у дзяржаўныя інстанцыі на працягу 5 месяцаў. “У выніку нам удалося дамагчыся ўсталявання 30 дадатковых ліхтароў,
— адзначыў Клімовіч.
Грамадская кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну стартавала ў лістападзе 2008 года. У рамках яе актывісты дэмакратычных арганізацый Мастоўскага раёна займаюцца вырашэннем актуальных
для раёна праблемаў. У Чыгуначным раёне Мастоў, акрамя дадатковага асвятлення, грамадскія актывісты дамагліся рамонту кавалка дарогі, якая злучае Чыгуначны мікрараён з цэнтральнай часткай горада
Масты, ліквідацыі сметніку па вул. Чкалава, невялікага ямачнага рамонту вуліцы Янкі Купалы. Зараз актывісты кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну дамагаюцца правядзення газіфікацыі
раёна, рамонту дарогі, па якой транспартуюцца мінеральныя ўгнаенні на базу дачыннага прадпрыемства “Мастоўскай сельгастэхніка, і займаюцца вырашэннем іншых актуальных для горада
праблем.
Алесь Зарэмбюк