Дамогся-такі свайго
“І ўсе навокал казалі: “Дамогся-такі свайго, — гэты радок са знакамітай песні Чыжа як найбольш падыходзіць да сітуацыі з запрашэннем Аляксандра Лукашэнкі на саміт “Усходняга партнёрства. Гэты саміт адбудзецца ў Празе 7 мая.
“І ўсе навокал казалі: “Дамогся-такі свайго, — гэты радок са знакамітай песні Чыжа як найбольш падыходзіць да сітуацыі з запрашэннем Аляксандра
Лукашэнкі на саміт “Усходняга партнёрства. Гэты саміт адбудзецца ў Празе 7 мая.
Карэл Шварцэнберг, міністр замежных спраў Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС, перадаў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку запрашэнне ўзяць удзел ва ўстаноўчым саміце праграмы Еўрасаюза
“Усходняе партнёрства, што пройдзе 7 мая ў Празе. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
Паводле слоў Шварцэнберга, беларускі прэзідэнт пакуль не пацвердзіў свой асабісты ўдзел у саміце. Чэшскі міністр адзначыў, што Беларусь самастойна вырашыць, як яна будзе прадстаўлена на саміце ў
Празе.
Аднак потым, знаходзячыся з візітам у сталіцы Латвіі, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пацвердзіў, што Аляксандр Лукашэнка разам з іншымі кіраўнікамі постсавецкіх краін —
удзельніц праграмы “Усходняе партнёрства будзе прысутнічаць на саміце ЕС у Празе.
Рашэнне пра запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу выклікала вялікае ўзрушэнне не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Вядомыя беларускія палітыкі заклікалі Еўрасаюз не запрашаць у Прагу на ўстаноўчы
саміт праграмы “Усходняе партнёрства Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта гаворыцца ў заяве, падпісанай старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай, лідэрам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі
— БНФ Зянонам Пазьняком, старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіславам Шушкевічам і экс-кандыдатам у прэзідэнты ў Беларусі Аляксандрам Казуліным.
“Запрашэнне Лукашэнкі на саміт будзе знакавым дзеяннем, якое фактычна легітымізуе дыктатуру, скасуе незаконнасць яе ўлады і прынятых антыпраўных рашэнняў, — гаворыцца ў заяве.
— Вынікам запрашэння Лукашэнкі ў Прагу будуць узмацненне рэпрэсій і этнацыду беларусаў, ціску на народ, пераследу па палітычных прычынах за іншадумства.
Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс здзіўлены запрашэннем Аляксандра Лукашэнкі на саміт “Усходняга партнёрства, паведамляе агенцтва “Франс Прэс. Прэс-служба чэшскага
лідэра распаўсюдзіла заяву, у якой В. Клаўс выказвае здзіўленне “двайнымі стандартамі і “інфармуе, што не пацісне руку Лукашэнку і не прыме яго ў сваёй
рэзідэнцыі.
Ацэнкі гэтага кроку ЕС былі самыя розныя, — ад цалкам станоўчых да цалкам адмоўных. Але, на маю, думку, хай Аляксандр Лукашэнка з’ездзіць у Прагу. Нават з Колем.
Прага — цудоўны горад. Мой самы любімы і самы прыгожы. Хай Аляксандр Рыгоравіч паглядзіць на Вацлаўскі пляц, прагуляецца па Карлавым мосце, пабудзе ў Вышэградзе... Сустрэнецца з нашымі, як
кажуць чэхі, “упырхлікамі, — палітычнымі ўцекачамі. Там добрая беларуская дыяспара. Можа, калі ён пабачыць прыгажосць Прагі, то дасць у косці нашым
“архітэктарам, якія зараз вядуць работы ў Лошыцы, на Камсамольскім возеры, і адменіць рашэнне пра будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы. У краі, які найбольш багаты старажытнымі
сядзібамі, цэрквамі і касцёламі.
А можа, у яго ўзнікне жаданне і самому застацца ў Празе? Па лініі палітычнага прытулку? З іншага боку, навошта такой маленькай краіне такое вялікае шчасце?
Можа, Аляксандр Рыгоравіч у Празе вып’е сапраўднага піва, якое не дае спакою нашым дэпутатам.
У Беларусі плануецца ўстанавіць адміністрацыйную адказнасць за распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах. Пра гэта паведаміў старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па
заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалай Самасейка.
Такая норма ўтрымліваецца ў папраўках у некаторыя кодэксы Беларусі па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, якія былі ўнесены ў парламент прэзідэнтам краіны.
Паводле Самасейкі, гэты законапраект дэпутаты маюць намер прыняць у першым чытанні на вясновай сесіі. У сённяшняй рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за
распіццё толькі алкагольных напояў на вуліцы, стадыёне, у скверах, парках, грамадскім транспарце ці другіх грамадскіх месцах, апроч спецыяльна вызначаных для ўжывання алкагольных напояў.
Самасейка не разумее, што адразу пасля прыняцця гэтых паправак яго тэрмінова адправяць у прыбіральшчыкі. Калі проста забараніць распіццё піва ў грамадскіх месцах — будуць піць
“чарніла ў пад’ездах. І мачыцца там жа. З-за гэтага спадара Самасейку трэба перавесці ў прыбіральшчыкі, каб ён адчуў на сваёй скуры наступствы ўласнай ініцыятывы.
Пакуль не будзе культуры піцця, пакуль не будуць створаны для гэтага нармальныя ўмовы, — піць будуць, нягледзячы ні на якія забароны. Пакуль у Кунцаўшчыне не будзе прыстойных бараў (клуб
“Стэп, — гэта клуб, ён не ў разлік), там будуць піць на лаўках. Пакуль не з’явяцца бары ў Шабанах — піць там будуць. І ніякай міліцыі на гэта не хопіць.
Калі не будзе дастатковай колькасці бараў у раёнах Захаду, Паўднёвага Захаду, Уручча — нічога не зменіцца. А там жыве большасць насельніцтва Мінска.
Тое самае і ў іншых гарадах. Прыкладам, у Гомелі на ўвесь Сельмаш я ведаю толькі тры прыстойных завядзенні. А гэта ж на тых людзей, якія працуюць на трох заводах, размешчаных у непасрэднай
дасягальнасці. Каля дзесяці тысяч толькі працоўных (!), і на іх тры (!!!) бара!
Для таго, каб з’явіліся бары з прыбіральнямі, трэба разняволіць прадпрымальніцтва. Каб людзі па прыстойных коштах і без безлічы ліцэнзій здолелі гэтыя бары арганізаваць. Бо дзяржава гэтага
не робіць. А прадпрымальнікі ў нас — “вашывыя блохі. Вось кола і замкнулася...
Дарэчы, добрая навіна. Нечага дамаглася і супольнасць блогераў. Паўабаронца барысаўскага БАТЭ Сяргей Крывец будзе пісаць у сваім блогу на сайце esport.by на беларускай мове.
Да футбаліста ўжо неаднаразова звярталіся з просьбай пачаць выстаўляць частку пастоў на роднай мове. Урэшце Сяргей Крывец выставіў апытанне, ці хочуць наведвальнікі рэсурсу чытаць ягоныя разважанні
па-беларуску. І большасці такая ідэя спадабалася.
Ужо наступны запіс Сяргей паабяцаў зрабіць на беларускай мове.