Дамову аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС могуць падпісаць у траўні
Дамову аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС могуць падпісаць у траўні
Фота — uapress.info
На Рыжскім саміце Усходняга партнёрства бакі могуць парафіраваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў амбасадар Беларусі ў Бельгіі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЕС і NATO Андрэй Еўдачэнка.
Кансультацыі наконт гэтага мусяць адбыцца 10-11 сакавіка ў Мінску.
Сустрэча ў Рызе намечаная на 21–22 траўня.
Гаворачы пра адносіны з NATO, дыпламат адзначыў, што Беларусь павінна хваляваць адсутнасць дыялогу і супрацоўніцтва, перадае БелаПАН. Па словах Еўдачэнкі, у Беларусі і NATO ёсць "выразныя планы ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва". Ён нагадаў, што Беларусь дапамагала альянсу з авіятранзітам і нават авіяперавозкамі грузаў NATO у Афганістан, з чаго мела пэўныя эканамічныя дывідэнды.