ААН: 5 мільёнаў чалавек ва Украіне патрабуе гуманітарнай дапамогі
“На тэрыторыі, акупаванай сепаратыстамі, пануе сапраўдны гуманітарны крызіс”, — сцвярджае ААН.
Фота: PAP/EPA/Vladimir Vladimirov
“На тэрыторыі, акупаванай сепаратыстамі, пануе сапраўдны гуманітарны крызіс”, — сцвярджае каардынатар дапамогі ААН для Украіны Нэль Уолкер. Арганізацыя ацэньвае, што тэрміновай дапамогі патрабуе амаль 5 мільёнаў чалавек.
Гэта тычыцца 4,7 мільёна чалавек ва ўсходняй Украіне і 300 тысяч чалавек, якія ўцяклі з акупаваных земляў у іншыя рэгіёны.
Уолкер прасіў у пятніцу ў Брусэлі 316 мільёнаў долараў дапамогі для Украіны. “Мы спадзяемся, што стрыманне зброі дазволіць нам паставіць так вельмі патрэбную гуманітарную дапамогу”.
Нэль Уолкер пералічыў, што неабходна збудаваць часовае жыллё, даставіць медычную і санітарную дапамогу, ваду. Акрамя таго людзям надзвычай патрэбныя лекі.
Раней высланніца АБСЭ ва Украіну Хайдзі Тальявіні паінфармавала Раду бяспекі ААН, што калі пацьвердзіцца інфармацыя аб спыненні ваенных дзеянняў, то прыярытэтам стане пастаўка гуманітарнай дапамогі мірным жыхарам.