Нямцоў рыхтаваў даклад з доказамі ўдзелу расійскага войска ў вайне на Украіне
Нямцоў планаваў апублікаваць факты, якія даказваюць прысутнасць расійскай арміі на Данбасе.
![snimomnmnnmgh.jpg snimomnmnnmgh.jpg](/img/v1/news/full/snimomnmnnmgh.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Даклад Нямцова павінен быў змяшчаць факты і дакументы наконт прысутнасці арміі Расіі ва Украіне. Пра гэта паведаміў Ілля Яшын, сябра бюро федэральнай палітрады партыі "РПР-Парнас". "Ілля Яшын сказаў, што ён збіраўся апублікаваць даклад аб вайне ў "ДНР" з фактамі і дакументамі аб прысутнасці расійскіх ваенных", — напісала ў Twitter Ксенія Сабчак.