Данецкія тэрарысты заявілі, што да іх у палон патрапілі байцы "Альфы". СБУ гэта пацвердзіла
У Горлаўцы Данецкай вобласці баевікі захапілі траіх афіцэраў Службы бяспекі Украіны, якія прыбылі з Кіева. Пацверджання дадзенага факту з боку ўкраінскіх сілавых структур пакуль няма. Як распавялі журналістам прадстаўнікі сепаратыстаў, задачамі затрыманых спецназаўцаў былі разведка і выкраданне аднаго з лідэраў самаабароны Данецка Ігара Безлера, інфармуе Цензор НЕТ са спасылкай на ИТАР-ТАСС.
Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў Славянску, куды іх даставілі з Горлаўкі.
"Усе трое прадстаўленых асоб з'яўляюцца байцамі спецпадраздзялення А ("Альфа") Службы бяспекі Украіны — камандзір групы і афіцэры. Яны былі ўзятыя пры
выкананні баявога задання , нацэленага на захоп членаў народнага апалчэння Данбаса ў горадзе Горлаўка", — заявіў кіраўнік сепаратыстаў славянска Ігар Стралкоў.
Паводле яго
слоў, "яны будуць альбо абменены на супрацоўнікаў апалчэння якіх захопліваюць і вывозяць у Кіеў, альбо будуць заставацца ў нас да вырашэння сітуацыі".
Служба бяспекі Украіны пацвердзіла захоп сваіх супрацоўнікаў сепаратыстамі. Сілавікі выконвалі
задачы па затрыманню грамадзяніна РФ, які падазраецца ў забойстве дэпутата Рыбака.
Пракуратурай Данецкай вобласці распачата крымінальная вытворчасць па факце незаконнай перашкоды дзейнасці
супрацоўнікам СБУ. Акрамя гэтага штаб антытэрарыстычнай аперацыі арыентаваны на вызваленне супрацоўнікаў СБУ і затрыманні ўзброеных злачынцаў.