Дапаможам дзецям адаптавацца за мяжой!

Збор на інтэграцыйны летнік для дэзадаптаваных дзяцей з Беларусі і Украіны, а таксама маладых людзей з Польшчы.

Ілюстрацыйная выява: sojka.io

Ілюстрацыйная выява: sojka.io

Выязджаючы з Беларусі і Украіны з бацькамі (апекунамі), маладыя людзі трапляюць у сацыяльны вакуум. У вымушанай эміграцыі яны аказваюцца прадастаўленымі самім сабе — без сяброў, сваякоў, сваіх (беларускіх, украінскіх) школ, каледжаў і інш. 

Падлеткі, якія пацярпелі ад псіхалагічнага (а некаторыя і ад фізічнага) гвалту, ціску з боку незаконнай, злачыннай улады Беларусі, знаходзяцца на тэрыторыі іншай краіны — з яе мовай, культурай, адукацыяй і менталітэтам. 



BYSOL хоча дапамагчы ім у адаптацыі, таму і ладзіць інтэграцыйны летнік у Польшчы.

Летнік будзе арганізаваны для групы дзяцей з 30 чалавек: 10 беларусаў (дзяцей палітвязняў), 10 украінцаў (дзяцей тых, хто загінуў на фронце альбо працягвае ваяваць) і 10 палякаў.

Асноўным партнёрам летніку выступае Спартыўна-адукацыйны клуб «Крывічы» (Fundacja sportu i edukacji «Krywiczy») у супрацы з беларускім душпастырствам у Варшаве (адказны — ксёндз Вячаслаў Барок).

Глядзіце таксама

Таксама партнёрамі праекта з’яўляюцца:

  • Fundacja Zachod Wschod Wsparcie (Польшча-Беларусь-Украіна);
  • Fundacja Caritas Diecezji Lomzynskiej (Польшча);
  • Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі».

Сума збора — €8000

Агульны бюджэт праекта складае €16 000, аднак €8 000 бяруць на сябе  партнёры. 

Астатнія €8 000 выставілі на збор. 


Глядзіце таксама

Гэтыя грошы пойдуць на:

€1000 — арэнда транспарту;

€1000 — арэнда паходнага абсталявання;

€6000 — ежа і пражыванне для дзяцей.

BYSOL заклікае прадэманстраваць салідарнасць і прыняць удзел усіх ахвотных. Галоўная ўмова — асабістая бяспека, таму ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.