Дапаможам дзецям Крысціны Шацікавай!

Аб’яднаная грамадзянская партыя просіць усіх неабыякавых людзей дапамагчы дзецям актывісткі АГП Крысціны Шацікавай, якая сёлета памерла.
 



min280c280280_shacikava_19.jpg

З гэтай ініцыятывай у Facebook выступіла сябра АГП, журналістка Кацярына Ткачэнка.
“На жаль, бацькі Крысціны Шацікавай дагэтуль не змаглі аформіць апякунства над яе дзеткамі – Ягорам і Нікіткай (12 і 15 гадоў – рэд.) з-за розных бюракратычных правалочак… і ўжо трэці месяц не могуць атрымаць грашовыя выплаты на хлопчыкаў, – паведамляе Кацярына Ткачэнка. – А гэта азначае, што падарункаў на Новы год у хлопчыкаў таксама не будзе.
А гэта – першы Новы год, які яны святкуюць без матулі. Я разумею, што ні Нікіта, ні Ягорка не вераць больш ні ў Дзеда Мароза, ні ў цуд, але ж хацелася б зрабіць для іх маленькае свята. Таму, калі ў кагосьці ёсць магчымасць, дашліце хаця б невялічкія грошы Крысцініным бацькам на адрас:
212002, г. Магілёў, Пушкінскі праспект, д.63 кв. 207.  Шацікавай Святлане Міхайлаўне"
Грошы таксама можна перадаць праз мінскі офіс АГП (В.Харужай, 22-1701). Тэл. +375 17 2895009.

new.ucpb.org