Дар'я Навумава заваявала для Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа
Дар'я Навумава заваявала для Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа — срэбра!
![Фота: БЕЛТА Фота: БЕЛТА](/img/v1/userfiles/images/000028_566485_big1_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: БЕЛТА
Цяжкаатлетка паказала вынік 258 кг (116+142) і саступіла толькі прадстаўніцы Паўночнай Карэі Лім Джон Сім, у якой было 274 кг (121+153). На трэцім месцы іспанка Лідзія Валенцін Перэс — 257 кг (116+141).
Навумавай 20 гадоў. Яна — ураджэнка Бабруйска. Выступае ў вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў. Дагэтуль найлепшым дасягненнем Дар'і было 5-е месца на чэмпіянаце свету 2015 года.
![000028154d7906b68b56964325800d006d59e0514747.jpg 000028154d7906b68b56964325800d006d59e0514747.jpg](/img/v1/userfiles/images/000028154d7906b68b56964325800d006d59e0514747.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![000028566485big.jpg 000028566485big.jpg](/img/v1/userfiles/images/000028566485big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
euroradio.fm
Фота: БЕЛТА