Самсонаў прайграў матч за трэцяе месца на алімпійскім турніры па настольным тэнісе

Уладзімір Самсонаў не здолеў заваяваць першы ў сваёй шматгадовай кар'еры алімпійскі медаль.

Уладзімір Самсонаў (у зялёнай футболцы). Фота НАК Беларусі

Уладзімір Самсонаў (у зялёнай футболцы). Фота НАК Беларусі


11 жніўня ў Рыа-дэ-Жанейра ў матчы за трэцяе месца 40-гадовы беларускі тэнісіст (9-е месца ў рэйтынгу ІТТФ) прайграў японцу Дзюну Мідзутані (6) — 1:4 (4:11, 9:11, 11:6, 12:14, 8:11).
У чацвёртай партыі Самсонаў саступаў 1:4, зраўнаваў лік 4:4, прайграваў 4:7, 5:9, меў тры сэт-болы — 10:9, 11:10, 12:11, але не выкарыстаў іх. Вырашальнае ачко японец атрымаў пасля пазіцыйнага розыгрышу, калі мяч шоргнуў па заднім краі стала.
У паўфінале Самсонаў прайграў чэмпіёну АГ-2012 кітайцу Цзіке Чзану (4) — 1:4 (9:11, 11:13, 10:12, 11:6, 9:11).
Для Самсонава гэта была шостая Алімпіяда. У 1996 і 2000 гадах ён даходзіў да чвэрцьфіналу, у 2004, 2008 і 2012 гадах — да 1/8 фіналу.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН