Дашкевіч стварыў за кратамі «Чарвяка»

«Чарвяк» — не першы літаратурны твор Змітра Дашкевіча. Раней ён даслаў на волю аповеды «Крумкачы», «Гумовы тапак».
 



64701f4f_d8b3_4b04_b118_534cf42e68ca_mw1024_n_s.jpg

Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч быў затрыманы — паводле афіцыйнай версіі — за хуліганства напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў у 2010 года і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі. Аднак у 2012 годзе выязным судом ён быў прыгавораны да яшчэ аднаго году зняволення, нібыта, за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Выйсці на волю Зміцер Дашкевіч павінен 28 жніўня 2013 года.
 

Дарэчы...


Беларускі ПЭН-Цэнтр і Радыё Свабода заснавалі прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.


Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, неабмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і расійскай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтру.

***

«КПП-2, як і кожнае такое КПП у іншых лагерах, падзяляе жылую і працоўную зоны. Апроч камер для правапарушальнікаў, на КПП, перадусім, знаходзяцца: пакой дзяжурнага, дзе ўсталяваны электронныя прыборы кантролю калоніі; у выглядзе дзвярной рамы — металашукальнік, праз які мусяць праходзіць зэкі вяртаючыся з прамзоны. Ёсць тут яшчэ невялікі кабінецік, на сцяне яго вісіць пластыкавы макет зоны з усімі абарончымі рубяжамі: адначасова і пакой для інструктажу змены перад працаю, і перакусачная; а побач месціцца пакой для дагляду асуджаных, перад закрыццём у “стакан”. У пакоі гэтым, чамусьці, стаіць вялізны сейф.
 

— Што захоўваеце ў сейфе-та? — запытаў я неяк у кантралёра, каторы асабліва пільна там мяне распранаў.
 

— Паслядоўнасць расстрэлу бандытаў пры надзвычайным становішчы, — ці тое усур’ёз, ці тое па прыколу заявіў мне даглядчык».


 

www.svaboda.org