
Афіцыйная прычына
звальнення даследчыцы — адсутнасць на працы больш за тры гадзіны. Пра гэта
паведаміла Святлана Сілава на сваёй старонцы ў Facebook.
Нагадаем, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі затрымалі 18 кастрычніка. Аднак праз трое сутак вызвалілі, прысудзіўшы штраф. Яе асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле артыкула 19.11 КаАП. Таксама ў Святланы Сілавай канфіскавалі яе мабільны тэлефон.
Святлана Сілава з 2000
года працавала на кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ. Яна даследуе гісторыю
праваслаўнай царквы з XVIII стагоддзя да часоў камуністычнага таталітарызму.