Дэкларацыя Высокага прадстаўніка Кэтрын Эштан ад імя Еўрапейскага Саюза з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы

"Свабода выказвання, замацаваная ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, пакідае за кожным права прытрымлівацца сваіх меркаванняў без перашкодаў, а таксама шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю ды ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзяржаўных межаў.   З нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы Еўрапейскі Саюз узгадвае гэтыя прынцыпы і аддае даніну павагі ўсім тым, хто змагаецца за захаванне свабоды выказванняў і за свабодную, плюралістычную прэсу ды іншыя СМІ. 



69cd21a0e0b7d5f05dc88a0be36950c7.jpg

"Свабода выказвання, замацаваная ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, пакідае за кожным права прытрымлівацца сваіх меркаванняў без перашкодаў, а таксама шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю ды ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзяржаўных межаў.

З нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы Еўрапейскі Саюз узгадвае гэтыя прынцыпы і аддае даніну павагі ўсім тым, хто змагаецца за захаванне свабоды выказванняў і за свабодную, плюралістычную прэсу ды іншыя СМІ. 


Цэнзура і пераслед рэдактараў, аўтараў, журналістаў ці блогераў непрымальныя, як і прымяненне да іх гвалту ці арышты з ініцыятывы дзяржавы. ЕС захапляецца мужнасцю журналістаў, якія – часта ў надзвычайна небяспечных умовах — працягваюць распраўсюджваць незалежную інфармацыю. ЕС заклікае ўсе дзяржавы гарантаваць бяспеку журналістаў і дазволіць ім выконваць сваю жыццёва важную ролю – паведамляць пра падзеі і каментаваць тое, што адбываецца, незалежна і не баючыся гвалту і абвінавачанняў.


Свабода выказвання распаўсюджваецца на Інтэрнэт ды іншыя сродкі, і ЕС цвёрда выступае супраць любых неабгрунтаваных, непрапарцыйных абмежаванняў доступу да гэтых сродкаў і ў іх выкарыстанні".


Delegation of the European Union to Belarus