Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага не пусцілі ў Беларусь на хакейны чэмпіянат свету
Услед за кіраўніком шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцінам Углам, на Чэмпіянат свету па хакеі не пусцілі дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага.
Уначы 12 траўня ён быў спынены ў Берасці, калі пасажыры цягніка з Варшавы праходзілі памежны кантроль.
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі вядомы сваімі рашучымі заявамі ў дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і з'яўляецца актыўным прыхільнікам жорсткіх мер у дачыненні да беларускага рэжыму. Таксама еўрадэпутат праводзіў кампанію па байкоту Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі з-за рэпрэсій супраць апазіцыі.
Марэка Мігальскага разам з калегамі да раніцы трымалі на беларускай мяжы ў чаканнні зваротнага цягніка ў Польшчу.