Дыета ад Папыколі
15 сакавіка была затрымана актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Шкаброва Яна.
Гэта здарылася каля Камароўскага рынка падчас акцыі «Дыета ад Папыколі».
15 сакавіка была затрымана актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Шкаброва Яна.
Гэта здарылася каля Камароўскага рынка падчас акцыі «Дыета ад Папыколі». Удзельнікі акцыі распаўсюджвалі ўлёткі з гумарыстычным вершам, які добра апісвае эканамічнае становішча, у
якім апынуўся просты беларус. Лёзунг акцыі: «З Папайколяй хутка схуднеюць ня толькі вашыя кішэні ды кашалькі, але і дзеці». Акцыя працягвалася ня больш за 15 хвілін, пасля чаго прыйшлі супрацоўнікі
міліцыі. Яна Шкаброва была затрымана, астатнія ўдзельнікі акцыі разбегліся.
Актывістку адвялі ў апорны пункт міліцыі ў будынку Камароўскага рынка. Што з ёй адбылося далей - невядома.