Дыстанцыйны курс для школьнікаў: “Дэмакратыя і правы чалавека”
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае абітурыентаў ЕГУ, навучэнцаў старэйшых класаў, зацікаўленых ў вывучэнні сацыяльных навук, на дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур. Навучанне пройдзе на адукацыйнай платформе MOODLE з 16 студзеня па 1 красавіка 2012 года. Курс можа быць скарыстаны для падрыхтоўкі да напісання профільнага эсэ (абавязковы іспыт пры паступленні ў ЕГУ), а таксама для развіцця навыкаў крытычнага мыслення, акадэмічнага чытання і пісьма.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае абітурыентаў ЕГУ, навучэнцаў старэйшых класаў, зацікаўленых ў вывучэнні сацыяльных навук, на дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур.
Навучанне пройдзе на адукацыйнай платформе MOODLE з 16 студзеня па 1 красавіка 2012 года.
Курс можа быць скарыстаны для падрыхтоўкі да напісання профільнага эсэ (абавязковы іспыт пры паступленні ў ЕГУ), а таксама для развіцця навыкаў крытычнага мыслення, акадэмічнага чытання і пісьма.
Па сканчэнні курса на базе ЕГУ будзе арганізаваная тэматычная канферэнцыя для ўдзельнікаў.
Мова выкладання: беларуская, руская.
Каб узяць удзел у курсе, неабходна запоўніць ан-лайн заяўку, якая знаходзіцца па спасылцы: http://bit.ly/s7REBZ, а таксама зарэгістравацца на сайце http://moodle.ehu.lt
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 студзеня 2012 году.
Падрабязная інфармацыя пра асаблівасці рэгістрацыі, патрабаванні да ўдзельнікаў, мэты курса, чаканыя вынікі, раздзелы і тэмы праграмы, фармат працы, мінімальныя ўмовы атрымання сертыфікату — на сайце: http://bit.ly/sOcXWt
Паводле nastaunik.info