Для хворай на анкалогію пенсіянеркі запрасілі два гады «хатняй хіміі» за каментар у «Аднакласніках»

Пракурорка суда Рэчыцкага раёна падчас судовых спрэчак запрасіла 2 гады «хатняй хіміі» для пенсіянеркі Людмілы Хлусевіч за каментар з абразлівым словам у «Аднакласніках» пад пастом з фотаздымкам міліцыянта.

photo1631536309.jpeg

65-гадовую пенсіянерку вінавацяць у абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі Жарыкава — пад адным з пастоў у сацыяльных сетках жанчына пакінула каментар з аднаго слова: «Тварь».
За апошнія 9 месяцаў пенсіянерка з анкалагічнай хваробай (у яе лейкоз) перажыла ператрус, больш за 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачанне ў другой. У чаканні суда жанчына напісала цыдулку на выпадак сваёй заўчаснай смерці.
Паводле «Вясны»