
Адказ даслаў старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Рагозік.
Спадар Рагозік, у прыватнасці, паведаміў: “Слонімскі раённы Савет дэпутатаў на калектыўны зварот наконт надання аднаму з элементаў вулічнадарожнай сеткі горада Слоніма імя Івана Шэгі паведамляе, што зварот разгледжаны тапанімічнай камісіяй Слонімскага раённага выканаўчага камітэта. У цяперашні час на тэрыторыі горада Слоніма не маецца новых элементаў вулічна-дарожнай сеткі для надання ім найменняў. Пры з’яўленні дадзеных элементаў пытанне па наданню аднаму з іх імя Івана Шэгі будзе разгледжана разам з іншымі прапановамі грамадзян, надышоўшымі ў тапанімічную камісію, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь…”.

Нагадаем, што ў канцы сакавіка бягучага года ў Слонімскі райвыканкам грамадскія актывісты перадалі каля 400 подпісаў жыхароў Слоніма і Дзятлава, а таксама вядомых беларускіх палітыкаў, каб адну з новых вуліц назваць імем Івана Шэгі.