Канцэрт «Дзецюкоў» у Слоніме забаранілі
У Слоніме адменены канцэрт гродзенскага гурта "Дзецюкі", які меўся адбыцца 20 траўня ў клубе Dance Floor ("101 паверх").
На сваёй старонцы ў фейсбуке музыкі пішуць, што клуб забараніў мерапрыемства за 8 дзён нібыта пасля званка ідэолагаў.
Афішы забароненага канцэрта пакуль яшчэ вісяць на будынку Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку.