Досвед Украіны: Адмена смяротнага пакарання не выклікала росту наўмысных забойстваў

У канцы 90-х ва Украіне вяліся жорсткія дыскусіі наконт мэтазгоднасці адмены смяротнага пакарання.



ukraine1.jpg

Адным з аргументаў прыхільнікаў захавання смяротнага пакарання было сцверджанне, што гэта выкліча значны рост колькасці забойстваў: маўляў, злачынцы не будуць баяцца пакарання смерцю, значыць, ім значна лягчэй будзе забіваць людзей.

Глупства і беспадстаўнасць такіх прагнозаў насамрэч сведчыла хутчэй пра запалоханнасць недалёкіх палітыкаў перад зменамі, а абсурднасць прагнозаў выкрывала няздольнасць адэкватна прагназаваць наступствы заканадаўчых зменаў.

Што ж адбылося насамрэч з лікам забойстваў пасля адмены смяротнага пакарання ва Украіне, якое адбылося ў снежні 1999 года? Наколькі празорлівымі апынуліся палітыкі, якія палохалі грамадзян ростам забойстваў?  

Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, у 1996–2000 гадах штогод рэгістравалася ад 4529 да 4896 наўмысных забойстваў. У 2003 годзе іх колькасць ўпала да 4041, у 2006 годзе — да 3220, а ў 2012 адбылося 2356 наўмысных забойстваў (гэта 51 % ад колькасці ў 1999 годзе).

Больш падрабязная дынаміка (па дадзеных МУС): 1994 год — 4571 наўмысных забойстваў, 1995 год — 4783, 1996 год — 4896, 1997 год — 4529, 1998 год — 4563, 1999 год — 4623, 2000 год — 4806, 2001 год — 4517, 2002 год — 4296, 2003 год — 4041, 2004 год — 3788, 2005 год — 3315, 2006 год — 3220, 2007 год — 2906, 2008 год — 2707, 2009 год — 2478, 2010 год — 2356, 2011 год — 2506, 2012 г. ( па стане на 20.11 ) — 2100 наўмысных забойстваў.


spring96.org