Дрэвы ці бясплатныя паркоўкі?

 Гамяльчане збіраюць подпісы супраць пашырэння вуліцы ў цэнтры горада.

ava_gag__1_.jpg


У другім па велічыні горадзе Беларусі ў чарговы раз збіраюцца знішчыць зялёныя насаджэнні каб дагадзіць аўтатранспарту. У рамках праекта рэканструкцыі вуліцы Гагарына ў цэнтры горада збіраюцца істотна пашырыць дарогу за кошт зялёных насаджэнняў, арганізаваць двухбаковы рух і стварыць новыя парковачныя месцы. З такімі планамі згодныя не ўсе, таму гарадскія актывісты стварылі петыцыю.
Як адзначаецца ў Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, прыкладны кошт рэалізацыі інвестыцыйнай задумы складзе 1 млн 658 тыс. бел. руб., то-бок каля 774 тыс. долараў ЗША. Такія істотныя выдаткі з бюджэтных сродкаў выклікаюць нараканні сярод гамяльчан, бо праектам прадугледжана ліквідацыя 32 дрэў і стварэнне 60 бясплатных парковак.

gagarina.jpg


Кіраўнік урбаністычнай ініцыятывы «Smart Homel» Яўген Меркіс упэўнены: «Дадзены праект ставіць сабе мэту вырашыць транспартныя праблемы ў цэнтры нашага горада за кошт пашырэння дарогі, а таксама зменшыць дэфіцыт парковачных месцаў. Але кіраўніцтва горада ніяк не зразумее, што такімі мерамі наадварот толькі прастымулюе карыстанне прыватным аўтатранспартам. Да таго ж аўтамабілі нікуды не падзенуцца і проста будуць прастойваць на наступным скрыжаванні.
Увогуле ў нас апошнім часам усё робіцца ў першую чаргу для аўтаўладальнікаў — пашыраюцца дарогі, ствараюцца новыя парковачныя месцы. У той жа час пра камфорт пешаходаў і іншых груп мабільнасці, тых жа раварыстаў пры распрацоўцы праектаў наогул не думаюць. У выніку Гомель сапраўды становіцца горадам зручным для машын, а не людзей».
Тыя, хто яшчэ хоча пакінуць свой подпіс пад петыцыяй, могуць гэта зрабіць да 23 гадзін 5 красавіка.
Варта адзначыць, што дадзеная петыцыя — не адзіная з нагоды пашырэння вул. Гагарына