“Дрэвы мітынгуюць!”
Моладзевыя актывісты “Еўрапейскай перспектывы правялі акцыю ў падтрымку мясцовых жыхароў, якія змагаюцца за захаванне Парку Дружбы народаў. Зранку, 30-га кастрычніка, у парку на
дрэвах былі вывешаныя плакаты з надпісамі: “Инвесторы, дружите с парком!», «Берегите природу … от чиновников», «Чиновники нас
вырубают!» і іншыя.
Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы і выказаць пратэст чыноўнікам і інвестарам, якія хочуць высекчы ў парку больш за сотню дрэваў.
Дзяніс Кобрусеў: “ Апошнім часам у Мінску пачасціліся выпадкі знішчэння зялёных зонаў дзеля камэрцыйнага будаўніцтва. Гэта робіцца насупраць меркаванню мясцовых жыхароў ,а часта і пад
пратэсты грамадскасці. Зялёныя зоны, якіх застаецца ўсё менш, не павінны быць аб’ектам для будаўніцтва, а мусяць захоўвацца дзеля спрыяльнай экалогіі і ўстойлівага развіцця
горада.