
Яшчэ трое выйшлі ў адстаўку «ў сувязі з заканчэннем
тэрміну паўнамоцтваў». Гэта суддзя суда Заводскага раёна Мінска Людміла
Гедрановіч; суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Юлія Густыр і суддзя Цэнтральнага
раёна Мінска Аляксандр Длужнеўскі.
Яшчэ 11 чалавек выйшлі ў адстаўку: гэта старшыня і суддзя
суда Першамайскага раёна Мінска Тамара Высоцкая; адразу дзве суддзі суда
Полацкага раёна і Полацка Ірына Даротка і Юлія Каласоўская; дзве суддзі
Віцебскага абласнога суда Ларыса Сініцына і Галіна Урбановіч; старшыня і суддзя
Мінскага раёна Мікалай Кананчук; суддзя суда Кастрычніцкага раёна Мінска
Маргарыта Рыштоўская; суддзя Петрыкаўскага раёна Людміла Савасцянава; суддзя
Клецкага раёна Віктар Цімошка; суддзя Бабруйскага раёна і Бабруйска Таццяна
Ціткова; а таксама суддзя Мінскага гарадскога суда Людміла Шапашнікава.
Яшчэ адзін суддзя адмовіўся ад пасады старшыні суда
Першамайскага раёна Віцебска, але застаецца на пасады суддзі гэтага суда. Гэта
Андрэй Андрушэнка.
Нагадаем, год таму, у снежні 2020-га, пяць беларускіх суддзяў таксама сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні.