Два святара выступілі з гатоўнасцю стаць даручальнікамі Ігара Лосіка

Ігар Лосік трымае галадоўку з 15 снежня. Яго стан здароўя за час галадоўкі пагоршыўся.

photo_2021_01_20_19_48_30.jpg

У галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарату Следчага камітэту РБ пададзеныя хадайніцтвы аб асабістым паручальніцтве ў дачыненні Ігара Лосіка.
Гатоўнасць выступіць даручальнікамі Ігара выказалі два святара Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату. Свае матывы святары тлумачаць спробай дапамагчы Ігару захаваць жыццё і без таго падарванае здароўе.


Ігар Лосік трымае галадоўку з 15 снежня. Яго стан здароўя за час галадоўкі пагоршыўся.