Дыяспара Літвы ладзіць акцыю на мяжы з Беларуссю (фота)
Беларусы Літвы разбілі намётавы гарадокна ля літоўска-беларускай мяжы і патрабуюць міжнародную супольнасць звярнуць больш увагі да сітуацыі ў Беларусі, неадкладна ўвесці санкцыі супраць рэжыму.

Да беларусаў таксама далучыліся і неабыякавыя літоўцы, адзначае «Белсат».
«Мы патрабуем, мы просім, каб нам дапамаглі вярнуцца да
дому», — кажа адна з удзельніц акцыі.
Аўтамабілі, фуры, якія праязджалі міма, сігналілі і
выказвалі падтрымку.