«Вышаградскі пікнік» на тэрыторыі Малдовы (фотарэпартаж)

Імпрэза на вольным паветры,прымеркаваная да пачатку старшынства Польшчы ў Вышаградскай групе краінаў, а таксама да старшынства Славакіі ў Еўрасаюзе, прайшла ў Мінску 25 чэрвеня.


У афіцыйнай частцы з прамовай пра перспектывы Вышаградскай чацвёркі выступіў амбасадар Польшчы Конрад Павлік, пра сучасныя выклікі сям’і еўрапейскіх краінаў распавёў амбасадар Славакіі Ёзэф Мігаш.

Далей мерапрыемства доўжылася ў вольным фармаце. Запрошаныя на імпрэзу маглі пакаштаваць чэшскае піва, польскую рульку, славацкі капуснік, венгерскі гуляш і шмат іншых гарачых страваў, закусак і дэсертаў. Публіку запальваў беларускі этнагурт Pawa, а таксама польскія музыкі.

Дарэчы, тэрыторыю для пікніка, прадставіла Пасольства Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь.

Даведка НЧ:

Вышаградская група — аб’яднанне дзяржаў Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі. Кіраўнікі краінаў у 1991 годзе падпісалі дэкларацыю пра імкненне ў еўрапейскія структуры. 1 мая 2004 года гэтыя краіны ўвайшлі ў склад Еўрасаюза. Тым не менш, Вышаградская група краінаў працягвае актыўную палітычную працу ў межах ЕС і мае вялікі ўплыў на выпрацоўку вектара еўрапейскай палітыкі.